Вучні пыталіся пра радзіму, гісторыю і кнігу
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргея Чыгрына запрасілі вучні Слонімскай сярэдняй школы № 9. Сустрэча адбылася ў школьнай бібліятэцы, дзе была арганізавана выстава кніг госця, а таксама выданняў, прысвечаных гісторыі маленькай радзімы – Слонімшчыны.
Падчас сустрэчы Сяргей Чыгрын паказаў вучням і настаўнікам вельмі рэдкія і арыгінальныя кніжкі, выпушчаныя не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету. Найвялікшую зацікаўленасць ва ўсіх выклікалі сучасныя арыгінальныя дзіцячыя выданні, а таксама кнігі-малюткі. Падобных выданняў раней ніхто не бачыў і не трымаў у руках.
Сяргей Чыгрын адказаў на шматлікія пытанні вучняў і настаўнікаў, найперш усіх цікавіла гісторыя слонімскай зямлі, гісторыя Беларусі, лёс знакамітых беларусаў. Дзеці расказалі на памяць вершы госця, найперш, прысвечаныя маленькай радзіме.
[Not a valid template]
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара