Вучні з “падпольнага” ліцэю імя Якуба Коласа пабывалі ў Польшчы



Вучні з “падпольнага” менскага ліцэю імя Якуба Коласа пабывалі ў Польшчы. Беларуская моладзь цягам двух тыдняў праводзіла час у Варшаве. Тут навучэнцы сустрэліся з першай ледзі Польшчы Аннай Камароўскай і наведалі Музей варшаўскага паўстання, кажа апякун групы, Ігар Сурскі.

– Кожны год ліцэй прыязджае на летнія сесіі, каб правесці практычныя заняткі. Гэта тыя заняткі, якія не могуць быць праведзеныя ў Менску – з-за зразумелых прычынаў. На першым месцы тут, зразумела, культурна-адукацыйны працэс.

Усе прадметы ў Коласаўскім ліцэі выкладаюцца на беларускай мове, аднак школа з 2003 году існуе неафіцыйна.

Пасля Варшавы група беларускіх вучняў далейшы адпачынак будзе праводзіць ва ўкраінскім Львове.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя