Усяго постараў тры. На вентыляцыйнай шахце метро насупраць галоўнага ўваходу на станцыю Інстытут культуры размясціўся чалавек у выглядзе гопніка: „на кукішках2, у спартыўным касцюме і кепцы. Побач з ім надпіс: „Гэта мы з пацанамі выкрадаем людзей. Ігар Яўсееў”. [Ігар Яўсееў з’яўляецца начальнікам УУС Менскага аблвыканкама]
Вулічны мастак адказаў Шуневічу графіці
Другі постар размешчаны ў арцы — ўваходзе ў двор Менгарвыканкама. Ён прысвечаны начальніку сталічнага АМАПа Дзмітрыю Балабу. Побач подпіс: „Гэта я кірую разгонамі мірных сходаў грамадзян. За вашыя грошы”.
Трэці размешчаны на „будцы Быкава” – у двары побач з плошчай Перамогі, на трансфарматарнай будцы, дзе калісьці з’явіўся, а потым быў зафарбаваны партрэт Васіля Быкава.
Тут размешчаны постар, які паказвае міністра МУС Ігара Шуневіча ў палявой форме НКВД і пісталетам у руцэ. Надпіс побач з ім абвяшчае: „Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС”.