Вуліца Марка Шагала з’явілася ў Віцебску



Віцебскі гарадскі «савет дэпутатаў» прыняў рашэнне прысвоіць аднаму з элементаў вулічна-дарожнай сеткі абласнога цэнтра імя Марка Шагала.

вуліца Шагала

Рашэнне аб тым, што ўчастак вуліцы Праўды паміж вуліцамі Калініна і Леніна ў гонар беларускага і французскага мастака, ураджэнца горада Віцебска будзе называцца вуліцай Марка Шагала, было прынята віцебскімі «дэпутатамі» 28 сакавіка. Такое перайменаванне звязана з тым, што ў гэтым месцы знаходзіцца будынак народнага мастацкага вучылішча, якім кіраваў Марк Шагал, яго рэканструкцыя павінна завяршыцца да пачатку «Славянскага базару-2016», пішуць «Народныя навіны Віцебска».

вуліца Шагала

У горадзе таксама ёсць праезд Марка Шагала, ён знаходзіцца прыватным сектары мікрараёна Білева. Вуліцы, якія носяць імя Шагала, ёсць у шэрагу гарадоў Ізраіля (напрыклад, Тэль-Авіве), Францыі, Канады, Германіі і іншых краін. А ў Парамарыба – сталіцы Сурынама – вуліца Марка Шагала перасякаецца з вуліцай Вінцэнта Ван Гога, побач жа знаходзяцца вуліцы Поля Гагена і Рэмбрандта.