Вуліцы Івана Шэгі ў Слоніме пакуль не будзе
Жыхар Слоніма Павел Севасцьян звярнуўся ў Слонімскі райвыканкам, каб новым вуліцам, якія з’явіліся ў горадзе надаць імя Івана Шэгі (1953-2016) – нядаўна вядомага ў Слоніме доктара-траўматолага, грамадскага актывіста, былога дэпутата Слонімскага раённага Савета народных дэпутатаў, стваральніка недзяржаўнай установы “Шэгамедкансульт”.
Спадар Севасцьян атрымаў адказ за подпісам намесніцы старшыні Слонімскага райвыканкама Тарэсы Юшкевіч. З адказу вынікае, што вуліцы Івана Шэгі ў Слоніме не будзе: “Слонімскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў Ваш зварот і паведамляе наступнае. Тапанімічнай камісіяй пры райвыканкаме ўнесена прапанова па наступных назвах вуліц квартала сядзібнай жылой забудовы ў раёне вуліцы Баранавіцкай горада Слоніма: вуліца Сустрэчная, вуліца Радужная, вуліца Цяністая, завулак Сустрэчны…”.
З гэтага вынікае, што пры гэтай уладзе вуліц Івана Шэгі і іншых знакамітых слонімцаў, не будзе. Але за тое з’явяцца вуліцы Радужная і Цяністая…
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя