Вячаслаў Касінераў: Стала цяжка знайсці адваката, які гатовы ўзяцца за палітычную справу
У эфіры нашага радыё пабываў прадстаўнік ініцыятывы Dissidentby Вячаслаў Касінераў.
РР: Яшчэ ў суботу назіраў за Вашым выступам падчас слуханняў Каардынацыйнай Рады па праблеме палітвязняў. Было вельмі дынамічна і пераканаўча, у адрозненне ад многіх. Вы падрыхтаваліся з прэзентацыяй, з канкрэтнымі лічбамі. Але агульная выснова, якая ў мяне склалася з усёй гэтай трансляцыі, што пытанне палітвязняў паўстае як нейкая задача, ураўненне з многімі невядомымі, і практычна кожны элемент – гэта нейкі x альбо y, і незразумела, з якім зместам. Я спрабую накідваць гэтыя невядомыя, а Вы неяк гэта пракаментуеце. Пачнем з таго, што невядомая колькасць палітвязняў. Ёсць адная лічба, якая абанульняе зняволеных, якія маюць статус дадзены праваабаронцамі. Ёсць вялікая лічба неахопленых, а затрыманых па палітычных матывах. Dissidentby называе свае лічбы. Ці можа атрымацца так, што мы назавем максімальную колькасць, але яна ўсё роўна не будзе пакрываць усіх, і частка людзей застанецца, чые сваякі напрыклад не вырашыліся паведаміць пра зняволенне сваіх родных?
– Гэта выдатна, што зараз узнімаецца такое пытанне. Таму што якраз людзі, якія выступаюць – яны хочуць адштурхоўвацца ад рэальнасці. Яны кажуць такія фразы, што „ў нас не атрымалася ціснуць Лукашэнку, няма ніякіх крокаў у напрамку вызвалення палітвязняў, нам трэба адштурхоўвацца ад рэальнасці. рэальнасць дрэнная.” Ну, дык рэальнасць насамрэч дрэнная. І нам, як праваабаронцам, даводзіцца працаваць у вельмі закрытай сістэме. Гэта значыць, у рэшце рэшт, зараз судзяць і садзяць у турмы адвакатаў за нейкую дапамогу мінімальную.
Цяпер вельмі складана стала знайсці адваката, які гатовы ўзяцца за нейкую палітычную справу, калі яна звязана з тым, што чалавек прызнаны экстрэмістам, экстрэмісцкае фармаванне і гэтак далей. У прынцыпе, амаль не бяруцца, гэта значыць, сістэма зачынена. І вось гэты пасыльны ў турму, які можа адтуль дастаць інфармацыю аб колькасці, стане, нейкіх нюансах справы і палітвязняў, ён ужо таксама працуе з перабоямі. І вось гэтая сістэма, яна ж характарызуе стаўленне рэжыму да ўвогуле пытання палітвязняў. Гэта значыць, няма паслабленняў. Няма нейкіх крокаў. Няма нічога. І дзейнічаючы ў такой сістэме, даведацца дакладную колькасць палітвязняў – гэта ўжо пытанне.
Калі рэжым сам па сабе, менавіта палітычнай воляй, адмаўляе тое, што ёсць нейкія палітвязні, ёсць проста тэрарысты, экстрэмісты і ўвогуле злыдні, то тут таксама пытанне, а за каго мы тады будзем размаўляць? То бок, пра каго, пра якіх людзей? То бок, для нас усё зразумела. Там ёсць, умоўна кажучы, ПАСЕ (Парламенцкая асамблея Савета Еўропы рэд.), ёсць палітвязні, ёсць дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека. Так, вось гэта наш крытэр адзнакі дзейнасці людзей, адзнакі таго, як да іх трэба ставіцца. Безумоўна, выпусціць ці перагледзець справу і іншыя-іншыя рэчы. А што да рэжыму – гэта ўсё злыдні і тэрарысты.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Пасля абмеркавання рэзалюцыі па пытанні палітвязняў даецца 24 гадзіны на даданне апошніх каментароў. Пасля гэтага тэкст рэзалюцыі будзе вынесены на галасаванне агульнага складу КР.
Беларускае Радыё Рацыя