Вячаслава Кебіча пахаваюць 11 снежня на Усходніх могілках Менска
Першага прэм’ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча пахаваюць 11 снежня на Усходніх могілках Менска. З 11 да 13-й гадзіны пройдзе развітанне ў Цэнтральным доме афіцэраў.
Вячаслаў Кебіч памёр раніцай 9 снежня ад каронавірусу. Яму было 84 гады.
Кебіч быў першым прэмʼер-міністрам незалежнай Беларусі. Ён узначальваў урад з 1991 да 1994 года, калі прайграў прэзідэнцкія выбары Аляксандру Лукашэнку.