Вядомага валанцёра Іллю Міронава замест вызвалення перавялі ў СІЗА
Пасля трох сутак арышту вядомага валанцёра Іллю Міронава не выпусцілі на свабоду. Ягоная маці Валянціна паведаміла ў Facebook, што Іллю перавялі ў СІЗА.
Міронава затрымалі 30 верасня. Магчымая прычына — пост у Facebook, у якім ён паспачуваў родным і блізкім загінулага ў перастрэлцы Андрэя Зельцара.
Гамяльчук Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў палітвязням. Ён носіць перадачы ў СІЗА і наведвае суды. Нядаўна Міронаў ужо адбыў 25 сутак нібыта за пікет. Так суддзя Віктар Казачок патрактаваў надпіс на ягонай майцы — „Пишите письма”.