Вядомыя беларускія інтэрнэт-парталы перайшлі на беларускую мову
Вядомыя беларускія інтэрнэт-рэсурсы TUT.by, Onliner, Tribuna.com абвясцілі «беларускую нядзелю»: у гэты дзень тыдня парталы будуць размяшчаць тэксты на беларускай мове.
«Сябры! «Раніцай у нядзельку» мы з калегамі з Onliner і Tribuna вырашылі выпусціць цікавыя тэксты па-беларуску. Чытайце добрыя тэксты на роднай мове!», — паведамляецца ў тэлеграм-канале TUT.by.
У нядзелю 25 красавіка парталы прапануюць беларускія тэксты па наступных тэмах:
Што адбываецца з канцэртамі ў Беларусі і ці вярнуліся «чорныя спісы»?
Кніжны агляд: бестселер, якім зачытваецца Еўропа, і раман пра мядзведзя-пярэваратня.
«Каталіцкі змагар», старажытны «пэвэтэшнік» і сябар французскага караля. Гутарка пра беларускага рэфарматара Мікалая Радзівіла Сіротку.
Легендарная Крысціна Козел сышла з ТБ. Яе шоу закрылі — і тут няма ніякай палітыкі.
Бацька Рыжанкова, які зараз павучае баскетбалістаў, — першы міністр спорту ў гісторыі Беларусі. Быў галоўным алімпійцам да Лукашэнкі, адсудзіў грошы ў «Прэсбола».