Вядоўца дзяржаўнага канала АНТ звярнуўся да калег-прапагандыстаў



Вядоўца дзяржаўнага канала АНТ звярнуўся да калег-прапагандыстаў. Артэміс Ахпаш заявіў, што «з такім тэлебачаннем яму не па дарозе». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Калегі, журналісты, вядоўцы і дыктары ТВ, – піша Ахпаш. – Я хачу звярнуцца да Вас! Кожны раз, калі з экранаў ТВ Вы прамаўляеце поўную хлусню пра падзеі, што адбываюцца зараз, што вы адчуваеце прыходзячы дадому? Няўжо ў сваёй «службовай кватэрцы» Вы настолькі забываеце пра ўсё? Вас усё задавальняе? Для мяне Вы нічым не лепшыя, а то і горшыя за тых прадстаўнікоў «праваахоўных органаў», якія ні за што «пакуюць» людзей у аўтазакі. А людзі, якіх затрымліваюць, не экстрэмісты, не тэрарысты, не ўзброеныя бандыты – гэта такія ж беларусы, якія проста выйшлі на вуліцу, каб адной сваёй прысутнасцю паказаць сваё стаўленне да падзей, што адбываюцца. Іншага спосабу выказаць свае пачуцці і меркаванне ў нас не засталося. Няўжо Вы згодныя і дыхаць па ўказцы?.. У здаровым розуме я асэнсоўваю, што пасля гэтага звароту доступ на ТВ мне будзе закрыты».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com