Вядзецца пошук зніклай 27-гадовай жыхаркі Берасця
Вядзецца пошук зніклай 27-гадовай жыхаркі Берасця Юліі Юхнік.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 16 верасня каля 22.30 яна з’ехала на ровары на прагулку і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае. Раніцай 17 верасня ровар быў знойдзены каля вуліцы Кароткая ў Берасці.
У міліцыю з заявай звярнулася маці зніклай. Паводле слоў жанчыны, дачка пакінула свой мабільны тэлефон дома.
Прыкметы Юліі Юхнік: рост 162 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя, крыху ніжэйшыя за плечы. На правай шчацэ радзімка. Была апранутая ў майку на шлейках камуфляжнага колеру, штаны камуфляжнага колеру, байку шэрага колеру, басаножкі бардовага колеру з бутонамі кветак жоўтага колеру ў верхняй частцы.
Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклай дзяўчыны, паведаміць пра гэта па тэлефоне 102.
belapan.by
