Вялікая пятніца ў праваслаўных
Дзень вялікага смутку. Сёння праваслаўныя вернікі згадваюць асуджэнне на смерць, крыжовыя пакуты і смерць Ісуса Хрыста, а таксама зняцце з крыжа ягонага цела і пахаванне. Кульмінацыйная падзея перад цудам Уваскрэсення.
“У пятніцу богаслужэнні адбываюцца па асаблівых правілах”, – адзначае святар Аляксандр Лаўрыненка:
– У пятніцу пачатак асаблівага богаслужэння, дзе будзе вынас плашчаніцы, то-бок такой асаблівай іконы, дзе адлюстравана пакладзенае і прыгатаванае да пахавання цела Ісуса Хрыста. І перад гэтай плашчаніцай будзе здзяйсняцца асаблівая малітва. Затым будзе чын пахавання. У суботу – літургія, і ўжо апоўдні пачынаецца ўрачыстыя богаслужэнні да свята Пасхі.
Па народнай традыцыі, пакуты і смерць Хрыста заклікаюць да поўнай адмовы ад харчавання ў гэты дзень, што супадае і з царкоўным статутам.
Беларускае Радыё Рацыя