Вялікі чацвер у Свята-Пакроўскім саборы Гародні



У гарадзенскім Свята-Пакроўскім саборы праваслаўнай Царквы прайшла архірэйская Боская літургія, прысвечаная ўстанаўленню Еўхарыстыі. Вернікі ўзгадалі Тайную вячэру і запавет Ісуса Хрыста сваім вучням.

Кажа святар сабору айцец Павал Каспяровіч:

Такія перажыванні, якія наўрадці калі яшчэ былі ў гісторыі чалавецтва. Я думаю, што евангельскія падзеі, гэта стрыжань увогуле існавання чалавецтва, сэнс ягонага існавання. Сёння, у чацвер Хрыстос пакідае сваім вучням Еўхарыстыю, а мы ведаем, што Еўхарыстыя — гэта сам сэнс існавання усёй нашай зямлі, усёй нашай планеты: што Хрыстос прыносіць сваю бяскроўную ахвяру.

У Вялікую Пятніцу у галоўным храме Праваслаўнай Царквы Гародні а 14-00 гадзіне — абрад вынасу Святой Плашчаніцы, а а 18-00 гадзіне — адпяванне Святой Плашчаніцы. Літургіі ў гэты дзень традыцыйна няма.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара