Вялікі канцэрт-прэзентацыя праекта «(Не)расстраляная паэзія»
Поўная зала менскага клуба „Брюгге” сабралася на канцэртную прэзентацыю праекта „(Не)расстраляная паэзія”, у межах якога вядомыя беларускія музыкі зайгралі песні на творы дванаццаці беларускіх літаратараў, забітых у „чорную ноч” 1937 года.
Кажа каардынатарка Хрысціна Дарапей:
– Была вельмі вялікая генерацыя таленавітых і вартых творцаў. Іх спадчына – ці то забытая, ці то знішчаная – і тое, што ёсць у архівах, – у гэтым вырашылі шукаць і звярнуць увагу музычным чынам. Гэта вельмі добрая мова, каб даносіць гэтыя творы, ідэі.
„Тое, што людзі ахвяравалі грошы на гэты праект, сведчыць, што з нашым грамадствам не ўсё згублена”, – адзначае вядоўца канцэрта Андрэй Хадановіч:
– Памяць пра ахвяр святая. Гэта важна для нашага росту, росту салідарнасці, росту нашага грамадства. У гэтым сэнсе я вельмі ўражаны перапоўненай залай. Значыць, што не ўсё так безнадзейна ў сённяшняй грамадзянскай супольнасці.
Апроч музычнага складніка, арганізатары сумесна з дызайнеркай Кацярынай Пікірэняй запусцілі серыю нататнікаў – маўклівых кніг, у якіх пустыя аркушы чаргуюцца з цытатамі з твораў рэпрэсаваных дзеячаў.
Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
[Not a valid template]
Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтаркі