Вялікі пост заклікае да спраў міласэрнасці



Вялікі пост, які цяпер перажываюць хрысціяне, накладае на свецкіх вернікаў вялікія абавязкі, не толькі ўнутранай перабудовы ды пэўных зменаў, але і стаўлення да тых, хто побач. На што варта звярнуць увагу перадусім, кажа гарадзенскі праваслаўны святар айцец Ґеоргій Рой.

– Справа міласэрнасці. Зразумела, што маладыя людзі жывуць так, каб можа менш заўважаць праблемы і боль тых людзей, якія побач з намі. Але гэта насамрэч існуе. І менавіта да гэтага і заклікае нас Хрыстос, папросту быць уважлівымі адзін да аднаго, бачыць боль іншага чалавека. Бачыць перажыванні і ўдзельнічаць у гэтай болі, у гэты перажыванні, каб дапамагчы чалавеку.

Вялікі пост – нагода да ўнутраных станоўчых зменаў у самім чалавеку і пазбаўлення ад уласных хібаў. Як кажа айцец Ґеоргі, настаў час кожнаму гэта зрабіць.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя