Вялікія чэргі на мяжы
Вялікія чэргі легкавых аўтамабіляў на беларуска-польскай мяжы. Яны ўтварыліся ў кірунку выезду з Беларусі.
Вынік двухгадзіннага чакання – фота Сяргея Гардзіевіча facebook.com
Дзяржаўны памежны камітэт падае звесткі па стане на 10 гадзінаў. Так, у Брузгах у чарзе – 160 легкавых аўто, у пункце пропуску Берасце-аўтадарожнае – сто машын, у Бераставіцы – 50, у Дамачаве – 30. Таксама 30 легкавых машын стаяць у чарзе ў Прывалках на мяжы з Літвой.
Фота facebook.com