Вялікоднае Евангелле ў Жыровічах прачыталі на 15 мовах
У нядзелю, 28 красавіка, ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра праваслаўныя вернікі прынялі ўдзел у Вялікодным богаслужэнні.
Вялікоднае Евангелле пратадыякан Андрэй Скробат і архіяпіскап Гурый прачыталі на 15 мовах. Яно гучала на царкоўнаславянскай, грэцкай, латыні, беларускай, рускай, украінскай, балгарскай, польскай, чэшскай, ангельскай, нямецкай, французскай, італьянскай, партугальскай і літоўскай мовах. Такая сугучнасць моў на Вялікдзень у Жыровічах прагучала ўпершыню.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён