Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу на смяротны прысуд



Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу на смяротны прысуд жыхара Лунінца, які сп’яну адрэзаў галаву немаўляці. 31 студзеня калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў закрытым рэжыме разглядала апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.

48-гадовага мужчыну і 26-гадовую жанчыну прызналі вінаватымі ў групавым забойстве заведама малалетняй з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў. Раней Берасцейскі абласны суд за забойства васьмімесячнай дзяўчынкі прызначыў Сергілю пакаранне ў выглядзе смяротнай кары, Колб — 25 гадоў пазбаўлення волі. Агулам санкцыя адпаведнага артыкула Крымінальнага кодэкса прадугледжвае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Але апошнія два віды пакарання ў Беларусі да жанчын не ўжываюцца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота TUT.BY