Вярхоўны суд адхіліў скаргу БАЖ на адмову Эканамічнага суда



Вярхоўны суд адхіліў скаргу Беларускай асацыяцыі журналістаў на адмову Эканамічнага суда. Раней было вырашана не разглядаць пытанне аб змяненні правіл праходу ў будынкі сталічных судоў журналістаў з прафесійнай апаратурай.

У кастрычніку 2019 года БАЖ звярнулася да старшыні Менскага гарадскога суда Паўла Каршуновіча з прапановай змяніць інструкцыю аб парадку наведвання будынкаў гарадскога і раённых судоў Менска, асобныя палажэнні якой, на думку арганізацыі, парушаюць правы журналістаў. У прыватнасці, па інструкцыі допуск прадстаўнікоў СМІ, а таксама апаратуры магчымы «па вусным альбо пісьмовым узгадненні з асобай, адказнай за ўзаемадзеянне са СМІ».

У асацыяцыі лічаць, што такі парадак «з’яўляецца дыскрымінацыйным і перашкаджае ажыццяўленню журналістамі іх прафесійных абавязкаў». У адказе на зварот Каршуновіч паведаміў, што «падстаў для карэкціроўкі палажэнняў інструкцыі няма».

Беларускае Радыё Рацыя