Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў чарговую касацыйную скаргу
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў касацыйную скаргу сябра кампаніі “Гавары праўду” з Белаазёрска Аляксандра Кузьміна. Ён прасіў адмяніць рашэнне Берасцейскага абласнога суда, які ў сваю чаргу падтрымаў папярэджанне раённай пракуратуры актывіста за грамадскую кампанію па ўпарадкаванні горада.
Ужо былы кіраўнік гарадской вертыкалі Вячаслаў Дамброўскі запатрабаваў, каб актывіста пакаралі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай кампаніі “Гавары праўду”, кажа сябра гэтай кампаніі Валянцін Лазарэнкаў:
– Скарга Аляксандра Кузьміна не была задаволена таму, што ён, займаючыся праблемамі горада ў сацыяльнай кампаніі, заняў актыўную пазіцыю ад імя грамадзян. І на сённяшні дзень такая ініцыятыва – кантроля за бюджэтам, кантроля за іншымі пытаннямі, звязанымі з уладай, – караемая.
Паводле палітыка, Аляксандр Кузьмін мае намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН, каб у гэтай міжнароднай інстанцыі адстойваць свае правы.
Беларускае Радыё Рацыя