Вярхоўны суд ліквідаваў «Таварыства беларускай школы»



Па пазове Міністэрства юстыцыі ліквідавалі „Таварыства беларускай школы”. Гэта адбылося на стагоддзе арганізацыі, 17 верасня, – напісала ў «Фэйсбуку» намесніца старшыні „Таварыства беларускай школы” Тамара Мацкевіч.

Арганізацыю закрылі якраз у так званы „Дзень народнага адзінства”. Тамара Мацкевіч на «расправу» адрэагавала па-філасофску:

«Давайце лічыць гэта прызнаньнем. Значыць, нашы настаўнікі рабілі ўсё правільна. Аб’ектыўна кажучы, і так шмат пасьпелі за гэтыя 25 гадоў. Таму будзем лічыць, што гэта чарговы перапынак на таталітарызм, з трэцяга разу дакладна ўсё атрымаецца», — перакананая яна.

Датай заснавання Таварыства беларускай школы лічыцца 22 лютага 1921 году, калі Цэнтральная школьная рада ў Вільні прыняла адпаведную пастанову. ТБШ займалася развіццём адукацыі ды прапагандай беларускай мовы і культуры.

Беларускае Радыё Рацыя