Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны вырак за забойства пенсіянераў
У Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка.
Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда пакінула апеляцыйную скаргу асуджанага без задавальнення. Год таму Менскі абласны суд прысудзіў Віктару Скрундзіку смяротнае пакаранне, Валянціну Бушніну — 18 гадоў пазбаўлення волі, Віталю Мяцежу — 22 гады, Сяргею Захарчанку — 1 год папраўчых работ з утрыманнем 10% заробку. Іх судзілі па 4 эпізодах: за два забойствы пенсіянераў, адну спробу забойства, а таксама крадзеж бензакасілкі ў лістападзе 2018 года.
Раней стала вядома пра памілаванне 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых, якіх прысудзілі да расстрэлу за забойства настаўніцы: за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі гэта ўсяго другі вядомы выпадак памілавання асуджаных да смяротнага пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org