Вярхоўны суд Расеі вызваліў палітвязня Ільдара Дадзіна



Прэзідыум Вярхоўнага суда Расеі адмяніў прысуд Ільдару Дадзіну, які быў першым пакараны пазбаўленнем волі па артыкуле 212.1 КК (неаднаразовае парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзення мітынгу).

Адмяніць пакаранне і вызваліць Дадзіна папрасіла яго абарона, а ўслед за ёй Генпракуратура РФ.

Артыкул 212.1 КК раней быў абскарджаны Дадзіным у Канстытуцыйным судзе. Той пацвердзіў довады актывіста пра тое, што артыкул быў прыменены ў яго справе са шматлікімі парушэннямі Канстытуцыі і дазволіў пазбавіць волі раней не асуджанага і які не прычыніў шкоды па фармальных падставах яго неаднаразовага ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Канстытуцыйны суд вырашыў, што прысуд Дадзіну павінен быць перагледжаны. Пры гэтым сам артыкул, па якім ён быў асуджаны, суд прызнаў адпаведным Канстытуцыі.

Ільдар Дадзін стаў першым асуджаным за неаднаразовае парушэнне правілаў правядзення мітынгу. У снежні 2015 года яго прыгаварылі да трох гадоў калоніі, пазней тэрмін скарацілі на паўгода.

Паводле tvrain.ru

Фота Васіль Пятроў / Facebook