Вярхоўны суд зліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную грамаду
16 гадоў таму
Партыю «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» прыбралі з актуальнага пераліку палітычных партый Беларусі,. 31 ліпеня Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі партыі. Афіцыйна прадстаўнікі суда не каментавалі яго рашэнне. Лідар партыі Сяргей Чэрачань паведаміў ТАСС, што яе прадстаўнікі не ўдзельнічалі ў судовым працэсе.
Раней Міністэрства юстыцыі адмовілася разглядаць пытанне аб перарэгістрацыі беларускай партыі «Зялёныя», якая падала дакументы на перарэгістрацыю бязь спісу сяброў 31 траўня.
Акрамя «Зялёных», дакументы на перарэгістрацыю бязь спісу сяброў падалі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет».