Вясеннія канікулы ў школах падоўжаны да 13 красавіка
Вясеннія канікулы ў школьнікаў дакладна будуць падоўжаны на адзін тыдзень. Плануецца, што заняткі ў школах у чацвёртай чвэрці пачнуцца ў панядзелак, 13 красавіка. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка. Афіцыйнае паведамленне размешчана на тэлеграм-канале Міністэрства адукацыі.
Вясеннія канікулы ў школах пачаліся 30 сакавіка. У панядзелак, 6 красавіка, школьнікі павінны былі ісці на заняткі. Хоць многія з бацькоў пісалі заявы пра тое, што іх дзеці не пойдуць у школу. Аднак у звязку з эпідэміялагічнай сітуацыяй прынята рашэнне падоўжыць канікулы яшчэ на тыдзень – да 13 красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя