Вяскоўца з Докшыцкага раёну арыштавалі на 10 сутак за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”



Вяскоўца з Докшыцкага раёну арыштавалі на 10 сутак за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі „захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду” інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў — „выяву лагатыпа ў выглядзе шчыта з гербам П. І незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікай” і некалькі лагатыпаў інфармацыйных рэсурсаў, таксама прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Старшыня Дошыцкага райсуда Вячаслаў Елісеенка прызначыў вяскоўцу 10 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Суд над Валерам адбыўся 11 верасня, падчас судовага працэсу ён не адмаўляў, што падпіскі на групы інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, насамрэч захоўваліся на ягонай старонцы з „Аднакласніках”. Іх знайшлі міліцыянты падчас маніторынгу сацсетак, піша „Віцебская Вясна”.