Вяскоўцы патрабуюць пабудаваць мост праз Гарынь
За ўпарадкаванне пантоннага маста праз раку Гарынь бліз Давыд-Гарадка збіраюць подпісы на Берасцейшчыне.
Ініцыятыва належыць экс-кандыдату ў дэпутаты па Століншчыне ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргею Мазану:
– Каб у Столінскім раёне праз раку Гарынь, гэта Давыд-Гарадок і вёска Хорск, пабудавалі падвясны мост. Бо пантонны мост, які там існуе, на зіму прыбіраецца, і людзям цяжка дабірацца на працу, у паліклініку і г.д. Сабралі больш за 500 подпісаў мясцовых жыхароў.
Паводле Сяргея Мазана, стан маста не адпавядае стандартам і нормам бяспецы, якія ўсталяваныя ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце