Вяскоўцы патрабуюць рамонту дарог
Шмат хто ў вёсках мае машыны, але па дрэнных дарогах яны хутка псуюцца. А людзі плацяць вялікі падатак на дарогу ў час тэхагляду. Дык куды дзяваюцца гэтыя грошы? Жыхары дзвюх вёсак Бярозаўскага раёна Жычын і Кабакі з дапамогай свайго мясцовага дэпутата Валерыя Білібухі звярнуліся ў раённы выканаўчы камітэт з заявай. У якой патрабуюць прывесці дрэнныя дарогі ў парадак. Ідзе зіма, і калі дарогі застануцца ў цяперашнім стане, то гэта небяспечна для людзей і транспарту, кажуць жычынцы:
— На Малецкай вуліцы, дык там увогуле не прайсці не праехаць
— Не пасыпаная, колішняя, з выбоінамі.
— Жахлівая дарога! Насупраць маёй хаты пастаянна лужа-возера. Гусі купаюцца.
— Там капец. Былі дажджы, а калгас пусціў тудой МАЗ-ы гружаныя гноем. Растрапалі поўнасцю і ніхто там нічога не рабіў. Па лясной вуліцы я тры гады таму паваяваў, каб зрабіць нармальную дарогу. Выхад усёй тэхнікі ў поле праз тую вуліцу і цяпер вуліца прыняла той жа выгляд, што быў тры гады таму: яма на яме.
Паводле дэпутата Білібухі, пад заявай падпісаліся 45 чалавек. Гэтага дастаткова, каб кіраўнікі правялі сход, на якім будзе вырашацца пытанне з рамонтам дарог.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя