Вяскоўцы: Такога дэпутата мы яшчэ не мелі



У Бярозаўскім раёне за няпоўны год дэпутацкай дзейнасці добрую славу заслужыў дэпутат не ад улады, жыхар вёскі Кабакі Валер Білібуха. Ён, пераадольваючы супраціў мясцовай улады, не пакідае без увагі праблемы і просьбы сваіх выбаршчыкаў.

Хаця гэта патрабуе шмат часу, энергіі і нават здароўя. Узяць хоць бы рамонт дарогі ў вёсцы Жычын – спатрэбілася паўгады перапіскі і хаджэнняў па кабінетах,- кажа Валер Білібуха:

Калі я ставіў канкрэтныя пытанні адносна рамонту і падсыпкі гэтай дарогі, то атрымліваў толькі адны адпіскі: “на падсыпку фінансаў няма”. Вырашыў пісаць Сумару І на працягу тыдня рамонт дарогі зрабілі – падсыпалі гравій, знайшліся рэсурсы.

Выбаршчыкі, жыхары вёскі Жычын, вельмі ўдзячныя свайму дэпутату:

– Мы вельмі ўдзячныя нашаму дэпутату – такога раней не было. Мы ўсё жыццё пражылі, ніхто нам гэтай дарогі не рабіў – куды мы толькі не звярталіся.

[Not a valid template]

Вераць дэпутату Білібуху і жыхары вёскі Кабакі. Там таксама з яго дапамогай і настойлівасцю была зроблена дарога ў аграгарадку.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя