Вяскоўцы занепакоеныя барацьбой з дармаедствам



Уваход у сілу неканстытуцыйнага ўказу Лукашэнкі пра змаганне з дармаедствам з трывогай успрымаюць ў сельскіх мясцовасцях. Магчымасці працаўладкавання з годным заробкам там яшчэ ніжэйшыя за горад. У вёсках, што размешчаны абапал Гародні, некаторыя вяскоўцы лічаць, што без працы засталася нязначная група людзей:

– У вёсцы ёсць свая цыбуля, бульба, сваё сала, калі кабанчыка маеш. Пражыць можна. У брыгадзе часовая праца бывае, але ўсіх не бяруць, бо на ўсіх працы не хапае. З сакавіка па лістапад працуюць. Зімой скарачаюць.

– Будуць праблемы. Ёсць людзі, якія б працавалі, толькі працы няма. Або ёсць праца за 800 тыс у месяц. Але ж як на іх пражыць? Гэта ж толькі за хату заплаціць. А як дзяцей пракарміць, адзець ды абуць?

Паводле ўказу кіраўніка краіны, неўладкаваны на працу чалавек мусіць заплаціць у дзяржаўны бюджэт тры міліёны шасцьсот тысяч беларускіх рублёў падатку.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя