Вясковае жыццё дынастыі Бяльчукоў



Амаль палову невялічкай вёскі Арлянка Маларыцкага раёну насяляе дынастыя Бzльчукоў. Гэта бацька – 75-гадовы Іван Бяльчук, яго сыны і ўнукі. З 18-ці жылых дамоў 8 належыць Бяльчукам.

Гэта шматдзетныя, працавітыя, непітушчыя сем’і, якія маюць вялікія гаспадаркі і даюць немалы прыбытак дзяржаве.

[Not a valid template]

“Улада нам не дапамагае, каб толькі не замінала,” – кажа нявестка Івана Бяльчука – жонка Аляксандра Бяльчука – Іна:

– Трохі тэхнікі маем. “Даярку” купілі і доім ужо колькі гадоў. Іншы дзень здаем 190 літраў, здавалі па 200. Але вельмі много “зразаюць”, мы палічылі – за месяц 3 мільёны грошай страцілі. А кожны месяц па 3 мільёны, па 200 долараў у месяц? “Устаўляюць палкі ў колы”, перашкаджаюць. Каб так на зямлі разгуляцца, няма як.

Муж Іны, якая выхоўвае васьмёх дзяцей, Аляксандр Бяльчук быў асуджаны на 3 месяцы арышту за тое, што не даў забраць самаробны трактар з двара капітану ДАІ Сяргею Неліповічу. Той падаў у суд, што нібыта Аляксандр яго збіў.

Беларускае Радыё Рацыя