Вясковец далучыўся да агульнанацыянальнага страйку



Жыхар вёскі Дзявяткі, які працуе загадчыкам гаспадаркі Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі, інвалід 2 групы Аляксандр Краўчук аб’явіў аб сваім далучэнні да агульнанацыянальнага страйку з 25 сакавіка. Краўчук зараз у шпіталі на лячэнні і сваё далучэнне да страйку лічыць укладам да адзначэння Дня Волі.

 Кажа Аляксандр Краўчук:

– Маё рашэнне  не толькі з-за лакальных праблем, звязаных з маёй працай, – дыскрымінацыя людзей па інваліднасці, але глабальных. Яны ўзніклі ў нашай краіны з-за няздатнага кіравання, што прывяло нашу дзяржаву да палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага крызісу.  У той час, калі ў краіне забіваюць, калечаць грамадзян, па надуманых і сфабрыкаваных справах саджаюць у турмы, незаконна абкладаюць штрафамі, калі ў краіне прававы дэфолт, заставацца ўбаку і  быць абыякавымі да скалечаных лёсаў нашых грамадзян, сфальсіфікаваных выбараў мне не дазваляюць мая грамадзянская пазіцыя і маё сумленне. Жыве Беларусь!

26 кастрычніка ў Беларусі пачаўся агульнанацыянальны страйк, да якога заклікала лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Масавасці ён не набыў, але да яго далучаюцца ўсё новыя і новыя работнікі. Патрабаванні страйку: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленне палітвязняў і спыненне гвалтоўных дзеянняў з боку міліцыі.

Беларускае Радыё Рацыя