Вясковыя дамы культуры – пустуюць



Для каго будаваліся вялікія дамы культуры ў вёсках, якія цяпер пустуюць? Сельскія дамы культуры і клубы на Берасцейшчыне працуюць толькі да 22 гадзін.

IMG_4052

Дыскатэкі для моладзі ў сельскіх дамах культуры адбываюцца раз на месяц з дазволу раённага выканаўчага камітэта.

У астатнія выходныя моладзь павінна бавіць час на цёмных вуліцах, кажуць маладыя людзі з вёскі Кабакі Бярозаўскага раёна:

– Мы проста ходзім, збіраемся кампаніямі, шпацыруем па вуліцах. Хацелася б, каб дыскатэкі былі кожную суботу, бо сумна вельмі. На вёсцы цывілізацыі ніякай няма, і ў будучым дакладна нічога не свеціць, таму людзі проста адсюль з’язджаюць як толькі можна.

Дэпутат мясцовага савета Валеры Білібуха лічыць такое рашэнне ўладаў вельмі шкодным. Цёмныя вуліцы і закуткі спрыяюць п’янству, наркаманіі і гвалту, тады калі на дыскатэцы моладзь слухала б музыку, танцавала б і была пад наглядам работнікаў дома культуры:

– На апошнім выканкаме нават стаяла пытанне, каб распрацоўвалі новыя метады працы і выхавання моладзі, вось яны вынайшлі новыя метады. Такога не было нават пры камуністах, дыскатэкі былі пастаянна ў выходныя дні: у суботу да дванаццаці, у нядзелю да адзінаццаці.

З Валерам Білібухам згодныя і работнікі Кабакоўскага дома культуры. Акрамя гэтага, ім даведзены план зарабіць 11 мільёнаў рублёў за год. Для вёскі – немалая сума, калі дыскатэкі раз на месяц. Дэпутат маюць намер напісаць зварот да органаў выканаўчай улады, каб перагледзелі гэтае пытанне.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя