“Вясна” атрымала Польскую прэмію імя Сержыу Віера дзі Мелу
Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў Польскую прэмію імя Сержыу Віера дзі Мелу. Яе ўручыла Асацыяцыя „Віла Дэцыя” дзясятага снежня ў Дзень правоў чалавека.
Старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі выступіў на польскай мове і падкрэсліў, што ўся гісторыя праваабарончага цэнтру была заўсёды моцна звязана з гісторыяй Беларусі:
– Першыя прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў 1994 годзе, сталі духоўнай і палітычнай паразай дэмакратычных сілаў. Да ўлады прыйшоў малады папуліст, які энергічна пачаў нішчыць парасткі дэмакратыі ў незалежнай Беларусі 90-х гадоў. У 1995 у краіне з’явіліся першыя палітычныя вязні.
Сержыу Віера дзі Мелу быў бразільскім дыпламатам і Высокім Камісарам па правах чалавека ААН. Ён загінуў пры выбуху будынка ААН у Багдадзе ў 2003 годзе.
Павал Радомскі падчас уручэння прэміі.
Беларускае Радыё Рацыя