„Вясна” запусціла тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях
Праваабарончы цэнтр „Вясна” запусціў тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях і для аператыўнага збору інфармацыі пра выпадкі затрымання.
Вясна-бот
@Viasna_bot дапаможа падрыхтавацца да ўдзелу ў мірнай акцыі, звязацца з блізкімі ў выпадку затрымання і справіцца з яго наступствамі.
Якія магчымасці дае „Вясна-бот”?
- Паведаміць пра сваё затрыманне і/або аб затрыманні іншага чалавека;
- Праверыць факт затрымання блізкага і даведацца, як яму дапамагчы;
- Атрымаць дапамогу пасля затрымання;
- Атрымаць інструкцыі і карысныя парады па падрыхтоўцы да ўдзелу ў мірнай акцыі.
У кожнага карыстальніка тэлеграм-бота ёсць магчымасць ужо цяпер ўнесці свае дадзеныя ў „Асабісты кабінет” у раздзеле „Налады” для таго, каб у выпадку затрымання не марнаваць час на іх увод.
„Вясна” раіць усім азнаёміцца з функцыяналам бота да паходу на акцыі, а таксама будзе рада водгуках па яго працы, якія можна пакінуць па спасылцы: www.bit.ly/Viasna-Bot-Report .
Таксама аб затрыманні можна паведаміць па тэлефоне гарачай лініі „Вясны”: +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber), @ViasnaSOS-тэлеграм.