Выбарчы вечар і раніца на нашым радыё



09 жніўня 2020 года – дзень асноўнага галасавання выбарчай кампаніі ў Беларусі. У сувязі з гэтым нашае радыё ладзіць адмысловы „Выбарчы вечар” – 09.08 і „Выбарчую раніцу” – 10.08 у эфіры.

09 жніўня- ад 18-й да 21 гадзіны (19-22 у Беларусі) – вядучыя Яна Запольская і Стась Дадэрка.

10 жніўня ад 6-й да 9-й (7-10 беларускі час) адмысловы выбарчы эфір „Раніца з Рацыяй” – вядучыя Стась Дадэрка і Улад Грынеўскі

Запрашаем ў студыю гасцей, ладзім тэлефонныя лініі, а таксама прадстаўлаяем рэпартажы нашых карэспандэнтаў.

Таксама, хоць гэта нядзеля, нашыя навіны будуць працаваць у іншым рэжыме, так, як у будзённыя дні. Значыць усе навіны ад раніцы з 6-й да 23-й гадзіны (з 7-й да 24-й у Беларусі) у прамым эфіры.

На наступны дзень 10 жніўня ў нашым ранішнім эфіры „Выбарчая Раніца” пра хаду і вынікі выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя