Выбары савета рынка ў Баранавічах



Баранавіцкія чыноўнікі фармальна падышлі да выбару савета Кааператыўнага рынка. Іх задавальняе стары, абраны чыноўнікамі савет, які нічога не робіць і не замінае ім спакойна жыць.

Кіраўнікі гораду сабралі сход па выбарах савета ў працоўны час. І выбары прайшлі як і ўсе выбары ў Беларусі наогул, кажа прадпрымальнік Мікалай Чарнавус:

Пяць чалавек сабралася, бо працоўны дзень і ніхто не можа кінуць ралеты. Былі прадстаўнікі з райвыканкама, гарвыканкама, РАЙПО і адміністрацыі рынка. Выйшаў дырэктар рынка і кажа: Нас задавальняе стары савет, і зачытаў.

Паводле Чарнавуса, са старога савету засталося працаваць на рынку толькі 4 чалавекі. Два з якіх – кіраўнік савета Андрэй Макарт і шэраговы сябра Ніна Гізун пісьмова адмовіліся ад удзелу ў савеце. У савеце засталося 2 чалавекі. Мікалай Чарнавус абскардзіў фармальны падыход да выбару савету рынка старшыні гарвыканкама і старшыні раённага спажывецкага таварыства.

Беларускае Радыё Рацыя