Выбары ў Бярозаўцы прайшлі спакойна і малалюдна



Выбары ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна прайшлі вельмі спакойна і малалюдна. Жыхары горада ў бальшыні сваёй праігнаравалі галасаванне. На участках не было заўважана такога наплыву выбарцаў, які звычайна адлюстраваны ў выніковых пратаколах. Бярозаўка адносіцца да 56-й выбарчай акругі. Адным з кандыдатаў у дэпутаты па гэтай акрузе балатуецца мясцовы грамадскі актывіст Вітольд Ашурак.

– Знаходжуся каля выбарчага ўчастку, сустракаю людзей, якія сюды прыходзяць. Шмат людзей, каторыя прагаласавалі, таму што яны мяне ведаюць. Цалкам магчыма, што ёсць людзі, якім мая праграма не падабаецца. І яны прагаласавалі супраць. Але я тут не бачу якога-та партыйнага спаборніцтва. Тут відавочна, што проста галасуюць альбо не галасуюць за асобу. Гэта мае ўражанні. Я не заўважыў, што надта шмат людзей на выбарчых участках. Але сказаць, што не ідуць, таксама не скажаш. Звычайнае такое стаўленне да выбараў.

Па Нёманскай акрузе таксама балатуюцца – сябра АГП Сяргей Альшэўскі, сябра ліберальнай партыі Аксана Прудскіх і імаверны дэпутат ад улады Уладзімір Сіняк.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя