Выбары ў Гомелі: буфет, канцэрты і выставы



Гомельскія ўлады спрабавалі арганізаваць яўку на выбарчых участках. Для гэтага традыцыйна на ўчастках працавалі буфеты, спявалі школьныя калектывы і ладзіліся выставы творчасці навучэнцаў.

Аднак назіральнікі налічылі нашмат меней выбарцаў, чым сябры выбарчай камісіі. Паводле папярэдніх дадзеных яўка на выбарах склала больш за 77 працэнтаў. На Гомельшчыне прагаласавала больш за 81%.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель