Выбары ў Мікашэвічах: Парушэнні – кожны дзень
У Мікашэвічах выбары пройдуць, як заўсёды, упэўнены назіральнік са стажам і кандыдат у мясцовы савет ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Прышчык. Ён назірае за выбарамі на ўчастку №54. Гэта выбарчая камісія з прадпрыемства “Граніт”, дзе балатуецца дырэктар “Граніта”. Падначаленыя стараюцца ва ўсю. Таму парушэнні адбываюцца кожны дзень, кажа Анатоль Прышчык:
– Прыйшоў выбаршчык, села каля камісіі. Размаўлялі. Пасля чалец камісіі дастае нейкі дакумент, падобны да пашпарта, падае гэтаму выбарцу. Жанчына прагаласавала і пайшла пасядзела зноў з чальцом камісіі. Я запытаў, чаму яна там знаходзіцца. Гэтая жанчына ўстае і сыходзіць. Я падышоў да яе і папрасіў паказаць дакумент, які яна прад’яўляла. І яна мне адказвае, што ў яе яго няма. На ўчорашні дзень 85 чалавек прыпісана.
Паводле Анатоля Прышчыка, пакой, дзе захоўваюцца скрынка для доўгатэрміновага назірання і бюлетэні, сталі апячатваць толькі пасля скаргі. Адкуль і як выносіцца скрынка раніцай – назіральнік не бачыць. У залу для галасавання яго пускаюць толькі тады, як вынесена скрынка.
Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы