Выбух на нафтабазе ў Баранавічах, ёсць пацярпелыя



На нафтабазе ў Баранавічах адбыўся выбух. Гэта здарылася  днём 9 лістапада, паведамляе мясцовае выданне Intex-press.by.

У рэдакцыю звярнуўся чытач, які расказаў, што прыкладна ў 14.20 «нешта выбухнула на нафтабазе, сваякі не могуць датэлефанавацца да некаторых людзей, кагосьці павезлі з апёкамі».

Інфармацыю аб пацярпелых Intex-press пацвердзілі на Баранавіцкай станцыі хуткай і неадкладнай медычнай дапамогі: «Карэта хуткай дапамогі забрала аднаго чалавека з траўмай галавы і апёкамі». У выніку ўспышкі траўмаваны работнік ТАА „ЭкоПромОйл“, які выконваў рамонт рэзервуара. Ён шпіталізаваны», — паведаміў у Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

 Фота: Ігар Масціцкі