Выбух на тэрыторыі амбасады ЗША ў Кіеве
На тэрыторыі амбасады ЗША ў Кіеве адбыўся выбух. Гэты выпадак паліцыя расследуе як тэрарыстычны акт.
Украінская паліцыя паведаміла, што выбух адбыўся апоўначы. Следча-аператыўная група, якая прыехала на месца здарэння, паведаміла пра невызначанае пакуль выбуховае прыстасаванне, якое было кінута на тэрыторыю дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША,
Пачата крымінальная вытворчасць паводле артыкулу 258 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (тэрарыстычны акт).
Амбасада ЗША ў Кіеве размешчана па вуліцы Сікорскага-4 (былая вуліца Танкавая).
Беларускае Радыё Рацыя