Выбух на ваенных складах ва Украіне, ёсць ахвяры
Выбух адбыўся на ваенных складах ва ўкраінскай Балаклеі, што ў Харкаўскай вобласці. У выніку здарэння на тэхнічнай тэрыторыі Цэнтральнай артылерыйскай базы забеспячэння загінулі двое вайскоўцаў. Яшчэ пяцёра, як паведамляе прэс-служба Узброеных сіл Украіны ў Facebook, знаходзяцца ў шпіталі. Адзін з параненых ў цяжкім стане, другі — у стане сярэдняй ступені цяжкасці, трое вайскоўцаў абышліся лёгкімі раненнямі.
У Генштабе растлумачылі, што інцыдэнт адбыўся падчас ўтылізацыі боепрыпасаў, якія нельга было транспартаваць.
У Генштабе Узброеных сіл Украіны запэўніваюць, што мясцовым жыхарам нічога не пагражае.
Фота: старонка «UA: Харків» у Facebook