Выбух на вытворчасці здарыўся пад Менскам, ёсць пацярпелыя



Выбух у адміністрацыйна-вытворчым будынку на вуліцы Лясная ў вёсцы Каралёў Стан Менскага раёна здарыўся раніцай 22 мая.

Як паведамляе Менскае абласное ўпраўленне МНС, ратавальнікам паступіла паведамленне ў 8.55. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні ратавальнікаў, высветлілася, што ў будынку па вытворчасці бітумнай гідраізаляцыі плошчай 2.400 квадратных метраў здарыўся выбух з наступным гарэннем.

У 9.18 ратавальнікі лакалізавалі пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, траўмаваныя тры чалавекі. Работнікі МНС працягваюць работы па ліквідацыі пажару.

 БелаПАН

Фота: mchs.gov.by