Выбух у Бруселі
У Бруселі аўтамабіль пратараніў будынак Інстытута крыміналогіі, затым узарвалася бомба. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр і пацярпелых няма, бо на момант выбуху ў будынку інстытута нікога не было.
Нагадаем, што ў Бельгіі працягвае дзейнічаць рэжым падвышанай тэрарыстычнай пагрозы, уведзены пасля нападаў у аэрапорце і метро бельгійскай сталіцы, у выніку якіх загінулі больш за 30 чалавек.
