Выбух у Львове ля польскага Мемарыяла арлянятаў



Увечары 13 сакавіка ў Львове на тэрыторыі Лычакоўскіх могілак адбыўся выбух. Пра гэта паведаміла прэс-служба Львоўскай гарадской рады са спасылкай на дырэктара музея „Лычакоўскія могілкі” Міхаіла Нагая.

У паведамленні падкрэсліваецца, што ніхто не пацярпеў.

„Паводле слоў ахоўніка, выбух прагрымеў у 15 метрах ад гаспадарчых памяшканняў. Выглядае так, што на траўнік з-за сцяны нехта кінуў невядомы прадмет. На месцы працуюць эксперты. Ад выбуху ўтварылася ямка 30 см дыяметрам”, – расказаў Міхаіл Нагай.

Дэпутат Львоўскай гарадской рады Ігар Зінкевіч напісаў у Facebook, што выбух адбыўся непадалёк ад польскага Мемарыяла арлянятаў па вуліцы Мечнікава.

Беларускае Радыё Рацыя