Выбух у маскоўскім метро: сярод пацярпелых ёсць беларуска
Ураніцы 22 снежня каля станцыі метро «Каломенская» ў Маскве адбыўся выбух у выніку пашкоджання газавага балона.
Было паранена сем чалавек, сярод якіх ёсць адна беларуска. Гэта 26-гадовая грамадзянка Беларусі Вераніка Курадавец, якая шпіталізавана са страсеннем мозгу і рванымі ранамі скроневай вобласці.
Найхутчэй, дзяўчына атрымала асколачныя раненні на аўтобусным прыпынку, паведамляе nn.by.
Фота ria.ru