Выбух ля метро Стакгольма



У выніку выбуху ля метро Стакгольма загінуў мужчына. Пра гэта паведаміла шведскае выданне Aftonbladet.

60-гадовы мужчына ля станцыі метро падняў з зямлі прадмет, які выбухнуў у яго ў руках. Ён і яго спадарожніца, атрымаўшы раненні, былі дастаўлены ў шпіталь, дзе мужчына памёр.

Паводле звестак Reuters, паліцыя пакуль не звязвае інцыдэнт з тэрарызмам. Праваахоўнікі таксама не гавораць, які менавіта прадмет выбухнуў у руках мужчыны, пакуль не праведзена тэхнічная экспертыза. Пачата расследаванне па факце гібелі мужчыны.

Пазней паліцыя паведаміла, што прычынай выбуху ля станцыі метро Ворбю ў Стакгольме магла быць ручная граната. Апошнім часам злачынцы ўсё часцей карыстаюцца менавіта такой выбухоўкай. Але звестак пра тое, што гэта быў тэрарыстычны акт, пакуль няма.

 

Беларускае Радыё Рацыя