Выбух у стамбульскім метро



Непадалёк станцыі метро Байрампаша, у Стамбуле, каля 18 45 па беларускім часе, адбыўся выбух.

Турэцкія СМІ паведамілі пра голасны выбух у метро, які быў чутны на плошчы Таксім, якая знаходзіцца непадалёк. На месца выехалі машыны хуткай дапамогі.

Бурмістр раёна Байрампаша, паведаміў, што прычынай выбуху была трубчастая бомба.

Паводле труэцкіх СМІ у выніку здарэння паранена 5 чалавек і 1 забіты.

Са станцыі метро эвакуавалі каля 100 чалавек, а офіс мэра Стамбула паведаміў, што паля гэтага здарэння было спынена курсаванне усіх лініяў метро ў Стамбуле.

13af670269d5ecebcb60f48398bf5e2cb15b12f0

Карыстальнікі сацыяльных сетак пішуць, што эвакуацыя прайшла вельмі спакойна, пасажыры ішлі па адключаных ад электрычнасці рэйках.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn24