Выбухі ў хрысціянскіх храмах Егіпта ў Вербную нядзелю



У Егіпце адбыўся двайны тэракт. 36 чалавек загінулі ў выніку выбухаў у двух цэрквах падчас набажэнстваў з нагоды Вербнай нядзелі.

Першы выбух прагрымеў у копцкай царкве Сьв. Георгія ў горадзе Танта, што ў 130 км на паўднёвы ўсход ад Александрыі. Там на месцы загінулі 25 чалавек. Унутры гэтай царквы знаходзіўся Патрыярх хрысціян-коптаў Тавадрос II. Афіцыйныя крыніцы паведамілі, што ён не пацярпеў.

Праз некаторы час адбыўся другі тэракт: выбуховае прыстасаванне спрацавала ў храме Св. Марка ў самой Александрыі. Там загінулі 11 вернікаў.

bbc.com